Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

коўдра, , ж.

Пасцельная прыналежнасць, якой накрываюцца.

  • Ватная к.

|| прым. коўдравы, .

коўзанка, , ж. (разм.).

Расчышчанае роўнае месца, пакрытае лёдам, для катання; каток.

коўзацца, ; незак. (разм.).

  1. Рухацца па слізкай паверхні, слізгацца.

    • К. па ледзяной дарозе.
    • Ногі коўзаюцца.
  2. Катацца па слізкай паверхні.

    • Дзеці коўзаюцца на лёдзе.
  3. Рухацца, не сядзець спакойна, ёрзаць.

    • К. па канапе.

|| наз. коўзанне, .

коўзаць, ; незак. (разм.).

  1. Тое, што і коўзацца (у 1 знач.).

    • Ногі коўзаюць па мокрым бервяне.
  2. Вадзіць, соўгаць па якой-н. паверхні.

    • К. анучай па падлозе.

|| наз. коўзанне, .

коўзкі, (разм.).

  1. Зусім гладкі, які не стварае трэння і на якім цяжка ўтрымацца; слізкі.

    • Коўзкая сцежка.
  2. Які мае гладкую паверхню і добра слізгаецца.

    • Коўзкія санкі.

|| наз. коўзкасць, .

коўкі, .

Які добра паддаецца каванню, коўцы.

  • Коўкае жалеза.

|| наз. коўкасць, .

коўш, , м.

  1. Шырокая круглая пасудзіна з ручкай для чэрпання вадкасці.

    • Зачэрпнуць вады каўшом.
  2. Вялікае металічнае прыстасаванне ў розных механізмах для зачэрпвання, высыпання, разлівання і пад.

    • Ліцейны к.
    • К. экскаватара.

|| прым. каўшовы, .