Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

код, , м.

Сістэма ўмоўных абазначэнняў, сігналаў, якія перадаюць інфармацыю.

  • Тэлеграфны к.
  • Лічбавы к.

  • Генетычны код (спец.) — паслядоўнасць размяшчэння матэрыяльных носьбітаў спадчыннасці (генаў), якая перадаецца ад пакалення да пакалення.

|| прым. кодавы, .

кодла, , н. (разм.).

  1. Гняздо, логава.

  2. Вывадак, сям’я, род.

    • Сусед прыехаў з усім сваім кодлам.
    • Варожае к. (перан. ворагі; пагард.).

кодэкс, , м.

  1. Звод законаў.

    • Грамадзянскі к.
  2. перан., чаго або які. Сукупнасць асноўных правіл, перакананняў (кніжн.).

    • Маральны к. будаўнікоў новага грамадства.
  3. Старадаўні рукапіс у пераплёце (спец.).

    • Пергаментны к.