Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кок​1, ✂, м.

Повар на судне.

кок​2, ✂, м.

Мужчынская прычоска — начэсаная або накручаная пасма валасоў над ілбом.

  • Прычоска з кокам.

кокан, ✂, м.

Ахоўная абалонка, у якой вусень ператвараецца ў кукалку.

  • Шаўкавічны к.

|| прым. коканавы, ✂.

кока-кола, ✂, ж.

Безалкагольны газіраваны танізуючы напітак.

кокі, ✂, м. (спец.).

Шарападобныя бактэрыі.

|| прым. кокавы, ✂.

коклюш, ✂, м.

Інфекцыйная (пераважна ў дзяцей) хвароба, якая выражаецца ў прыступах сутаргавага кашлю.

|| прым. коклюшны, ✂.

кокнуць, ✂; зак. (разм.).

  1. Стукнуўшы, разбіць.

    • К. вазу.
  2. каго. Забіць, знішчыць.

    • К. вартавога.

|| незак. кокаць, ✂.

кокс, ✂, м.

Від цвёрдага паліва, якое атрымліваецца з каменнага вугалю або торфу шляхам моцнага награвання без доступу паветра.

|| прым. коксавы, ✂.