Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канавязь, ✂ і конавязь, ✂, ж.

Прыстасаванне для прывязвання коней на адкрытым месцы.

|| прым. канавязны, ✂ і конавязны, ✂.

кон, ✂, м.

  1. Месца, дзе ставяцца фігуры, якія трэба выбіваць (пры гульні ў гарадкі, пікара і пад.) або месца, куды кладзецца стаўка ў азартных гульнях.

    • Начарціць к.
    • Паставіць грошы на к.
  2. Адна партыя якой-н. гульні.

    • Згуляць адзін к.

конаўка, ✂, ж.

Металічная пасудзіна з ручкай для піцця вады.

|| прым. конавачны, ✂.

кондар, ✂, м.

Вялікая драпежная птушка сямейства грыфаў з голай галавой і шыяй, якая корміцца пераважна падлай.

конегадовец, ✂, м.

Спецыяліст па конегадоўлі.

конегадоўля, ✂, ж.

Развядзенне коней як галіна жывёлагадоўлі.

|| прым. конегадоўчы, ✂.

  • Конегадоўчая гаспадарка.

конік, ✂, м.

Насякомае, якое скача і стракоча крыламі.

|| прым. конікавы, ✂.

конка, ✂, ж.

Да ўвядзення трамвайнага руху: гарадская рэйкавая дарога, па якой хадзілі вагоны на коннай цязе, а таксама вагон такой дарогі.

|| прым. коначны, ✂.

конкурс, ✂, м.

Спаборніцтва, мэтай якога з’яўляецца выдзяленне лепшых яго ўдзельнікаў, лепшых работ.

  • К. музыкантаў імя П.Чайкоўскага.
  • Аб’явіць к. на лепшую п’есу.
  • Не прайсці па конкурсу на пасаду.

|| прым. конкурсны, ✂.

конна, прысл.

Вярхом, на кані.

  • Прыехаць к. ў брыгаду.