Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

куб​1, ✂, м.

  1. Геаметрычнае цела — правільны шасціграннік, усе грані якога квадраты.

  2. У матэматыцы: здабытак ад множання якога-н. ліку на самога сябе двойчы, трэцяя ступень ліку.

    • Восем — гэта к. двух.
  3. У матэматыцы: паказчык ступені, роўны тром.

    • Два ў кубе.
  4. Кубічны метр як мера аб’ёму (разм.).

    • К. дроў.

куб​2, ✂, м.

Пасудзіна цыліндрычнай формы для перагонкі або кіпячэння вадкасці.

  • Перагонны к.

|| прым. кубавы, ✂.

кубавая, ✂, ж.

Памяшканне, дзе знаходзіцца кіпяцільны куб.

кубавы, ✂.

Сіні, з густым яркім адценнем.

  • Кубавая фарба.
  • К. колер.

кубак, ✂, м.

  1. Невялікая, звычайна з ручкай, пасудзіна з гліны ці фарфору для піцця.

    • Разбіць к.
  2. Спартыўны прыз з каштоўнага матэрыялу, што ўручаецца пераможцу ў спартыўных спаборніцтвах.

    • Пераходны к.

|| прым. кубкавы, ✂.

  • К. матч.

кубаметр, ✂, м.

Кубічны метр.

  • Купіць к. дроў.

кубанка​1, ✂, ж. (разм.).

Шапка кубанскіх казакоў з плоскім верхам.

кубанка​2, ✂, ж. (разм.).

Сорт пшаніцы.

кубатура, ✂, ж.

  1. У матэматыцы: вылічэнне аб’ёму цела.

  2. Аб’ём чаго-н., выражаны ў кубічных адзінках.

    • К. глядзельнай залы.

|| прым. кубатурны, ✂.

кубел, ✂, м.

Дзежка з вушкамі і векам для захоўвання прадуктаў і рэчаў.

|| памянш. кубелец, ✂.

|| прым. кубелечны, ✂.

|| прым. кубельны, ✂.