Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кут, ✂, м.

  1. Месца, дзе сыходзяцца ўнутраныя бакі прадмета; частка памяшкання, прастора паміж дзвюма сценамі.

    • З кута ў к. і вечар тут (прымаўка).
  2. Частка пакоя, якую здаюць кватарантам у наймы.

    • Зняць свой к.
  3. перан. Мясцовасць, звычайна глухая.

    • Далёкі к.
    • Глухі к.

|| памянш. куточак, ✂.

|| прым. кутавы, ✂.

кутас, ✂, м.

Пучок нітак, звязаных разам на канцы, для ўпрыгожання чаго-н.

  • Пояс з кутасамі.

|| прым. кутасовы, ✂.

куткавы, ✂.

Які знаходзіцца, размешчаны ў кутку.

  • Куткавое акно.

кутні, ✂.

Пра зубы: карэнны.

  • К. зуб.

кутнік, ✂, м. (разм.).

Крайні карэнны зуб.

куток, ✂, м.

  1. Тое, што і кут.

  2. Зацішная, прыгожая, утульная мясцовасць.

    • Райскі к. на Нарачы.

|| памянш. куточак, ✂.

куты, ✂.

Тое, што і каваны.