куцця,
-
Урачыстая вячэра напярэдадні Каляд, новага года, якая суправаджаецца варажбою, а таксама дзень, у які адбываецца гэта ўрачыстасць.
-
Каша з цэлага абтоўчанага ячменю як традыцыйная абрадавая яда.
Багатая (шчодрая) куцця — гатавалася перад Новым годам; імкнуліся, каб вячэра была мясной, багатай, тады ўвесь год будзе багаты.
Посная (галодная) куцця — гатавалася напярэдадні Каляд без мяса і жывёльнага тлушчу.