Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

купа, ✂, ж.

  1. Група дрэў, кустоў, якія густа растуць.

    • К. кустоў.
  2. Гурт, група (людзей).

    • К. людзей.
    • Калі робіш у купе, то не баліць у пупе (з нар.).
  3. Вялікая колькасць чаго-н., куча (абл.).

    • К. саломы.
  4. Сухі торф, які ператварыўся ў чорны пыл (абл.).

    • Ужо некалькі дзён дыміць к.

◊

  • Да купы (разм.) — у адно месца.

купал, ✂, м.

Дах, верхняе скляпенне ў форме паўшар’я.

  • К. цырка.
  • К. парашута.
  • К. неба (перан.).

|| прым. купальны, ✂.

  • Купальнае перакрыцце.

купалка, ✂, ж.

  1. Род травяністых раслін сямейства складана-кветных з дробнымі кветкамі.

  2. Купальская песня.

Купалле, ✂, н.

Старажытнае свята летняга сонцастаяння ва ўсходніх славян, якое святкуецца ў ноч з 23 на 24 чэрвеня старога стылю.

|| прым. купальскі, ✂.

  • Купальская ноч.
  • Купальская кветка.

купальнік​1, ✂, м. (разм.).

Жаночы касцюм для купання.

купальнік​2, ✂, м.

Высокая травяністая расліна сямейства складанакветных з жоўтымі кветкамі (скарыстоўваецца ў медыцыне).

купальня, ✂, ж.

Пабудова на вадзе або ля вады для купання.

купальшчык, ✂, м.

Той, хто купаецца (у рацэ, возеры, моры).

|| ж. купальшчыца, ✂.

купарвас, ✂, м.

Назва некаторых солей сернай кіслаты.

  • Медны к.
  • Жалезны к.

|| прым. купарвасны, ✂.

купаць, ✂; незак.

Апускаць у ваду для мыцця, асвяжэння і пад.

  • К. дзіця.

|| зак. выкупаць, ✂.

|| звар. купацца, ✂.

|| зак. выкупацца, ✂.

|| наз. купанне, ✂.

|| прым. купальны, ✂.

  • К. касцюм.
  • К. сезон.