Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кухан, ✂, м.

Невялікі круглы праснак у выглядзе піражка з паглыбленнем у сярэдзіне, куды клалі цыбулю, сыпалі мак.

|| прым. куханны, ✂.

кухар, ✂, м.

Той, хто гатуе стравы; повар.

|| прым. кухарскі, ✂.

кухарка, ✂, ж.

Работніца на кухні, якая гатуе стравы; паварыха.

|| прым. кухарскі, ✂.

кухарыць, ✂; незак.

Гатаваць стравы; быць кухарам, кухаркай.

кухня, ✂, ж.

  1. Асобнае памяшканне з печчу, плітой для прыгатавання ежы, а таксама камплект мэблі для такога памяшкання.

  2. Падбор страў.

    • Беларуская к.
  3. перан., Махінацыі, інтрыгі, а таксама ўвогуле скрыты, закулісны бок якой-н. дзейнасці.

◊

  • Малочная кухня — установа, якая гатуе сумесь розных адвараў з малаком для грудных дзяцей.

|| памянш. куханька, ✂.

|| прым. кухонны, ✂.

кухталь, ✂, м. (разм.).

Удар кулаком.

  • Даць кухталя.