Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

куфар, ✂, м.

Вялікая скрынка з векам для захоўвання тканіны, адзежы, каштоўнасцей.

|| прым. куфравы, ✂.

куфель, ✂, м.

Спецыяльная кружка для піва.

|| прым. куфельны, ✂ і куфлевы, ✂.

куфэрак, ✂, м.

  1. Невялікі куфар; тое, што і куфар.

  2. Дарожная скрынка, род чамадана, звычайна прыгожа аформленая.

|| прым. куфэрачны, ✂.