Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

курава, , н.

Куродым, сажа ад дыму.

куравы, .

  1. Які дыміць.

    • Куравая галавешка.
  2. Пакрыты сажай ад дыму, закуродымлены.

курага, , ж., зб.

Разрэзаныя папалам і высушаныя абрыкосы без костачак.

курагадоўля, , ж.

Развядзенне курэй як галіна птушкагадоўлі.

|| прым. курагадоўчы, .

куражыцца, ; незак. (разм.).

Важнічаць, трымацца фанабэрыста, паводзіць сябе недапушчальна, груба.

куранты, .

Вежавы гадзіннік, бой якога суправаджаецца музыкай.

  • Крамлёўскія к.

кураня, і куранё, , н.

Птушаня курыцы.

  • Куранят увосень лічаць (прыказка) — толькі канец справы пакажа, ці варта было яе пачынаць.

|| памянш. куранятка, .

|| прым. куранячы, .

курапатка, , ж.

Дзікая птушка з сямейства цецеруковых.

  • Шэрая к.

|| прым. курапаткавы, .

курарталогія, , ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае лекавыя ўласцівасці прыроды і іх выкарыстанне ў лячэбных мэтах.

|| прым. курарталагічны, .

курасадня, , ж. (разм.).

Перакладзіна ў куратніку, на якую куры садзяцца на ноч; седала.