Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

квадра, ✂, ж.

Кожная з чатырох фаз Месяца.

|| прым. квадравы, ✂.

квадрат, ✂, м.

  1. Роўнастаронні прамавугольнік, а таксама прадмет або ўчастак такой формы.

    • К. стала.
  2. У матэматыцы: здабытак ад памнажэння якога-н. ліку на самога сябе.

    • Дзевяць — гэта к. трох.
  3. У матэматыцы: паказальнік ступені, роўны двум.

    • Узвесці шэсць у к.

|| прым. квадратны, ✂.

  • К. корань.

квадратны, ✂.

  1. гл. квадрат.

  2. Які мае форму квадрата або падобны на квадрат.

    • Квадратная табурэтка.
    • К. двор.

квадратура, ✂, ж.

У матэматыцы: вылічэнне плошчы або паверхні фігуры.

Квадратура круга —

  1. невырашальная задача ператварэння круга ў роўнавялікі квадрат;
  2. наогул невырашальная задача.

квадрыга, ✂, ж.

Двухколавая антычная калясніца, запрэжаная чацвёркай у адзін рад.

квадрыльён, ✂, м.

Назва ліку ў выглядзе адзінкі з пятнаццаццю нулямі, а ў некаторых краінах — з дваццаццю нулямі.

|| прым. квадрыльённы, ✂.

квазі...

Першая частка складаных слоў — тое, што і ілжэ... (у 1, 2 і 4 знач.), напр. квазіактыўны, квазівучоны, квазікласічны, квазімагнітны, квазінавуковы, квазіполюс, квазісапраўдны, квазіспецыяліст; квазізорка, квазіімпульс, квазічасціца.

квакаць, ✂; незак.

Пра лягушак: утвараць гукі, падобныя на «ква-ква».

|| аднакр. квакнуць, ✂.

|| наз. кваканне, ✂.

квакер, ✂, м.

Паслядоўнік адной з пратэстанцкіх рэлігійных сектаў, якая адвяргае царкоўныя абрады (у ЗША, Англіі і некаторых іншых краінах).

|| прым. квакерскі, ✂.

квакша, ✂, ж.

Дрэвавая лягушка.