Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

квіетызм, ✂, м. (кніжн.).

Пасіўна-сузіральныя, абыякавыя адносіны да рэчаіснасці.

|| прым. квіетычны, ✂.

квінта, ✂, ж.

  1. Пятая ступень гамы, а таксама інтэрвал паміж першай і пятай ступенямі.

  2. Самая высокая па тону струна некаторых струнных інструментаў.

◊

  • Павесіць нос на квінту (разм. жарт.) — зажурыцца, засумаваць.

квінтэсенцыя, ✂, ж. (кніжн.).

Аснова, сутнасць чаго-н.

  • К. апавядання.
  • К. падзеі.

квінтэт, ✂, м.

  1. Музычны твор для пяці выканаўцаў з самастойнымі партыямі для кожнага.

    • К. Р.Шумана.
  2. Ансамбль з пяці выканаўцаў такога твора.

    • К. цымбалістаў.

|| прым. квінтэтны, ✂.

квіт, ✂, м. (разм.).

Квітанцыя.

  • Паштовы к.

|| прым. квітовы, ✂.

квіта у знач. вык. (разм.).

Усё, даволі; ніякай размовы. Заплаціла і к. І к., дзядзька Мікіта! (і ўсё тут).

квітанцыя, ✂, ж.

Афіцыйная распіска ў атрыманні ад каго-н. грошай або іншых каштоўнасцей.

|| прым. квітанцыйны, ✂.

квітацца, ✂; незак. (разм.).

Разлічвацца, расквітвацца.

квітнець, ✂; незак.

  1. Знаходзіцца ў спрыяльных для развіцця ўмовах, паспяхова развівацца.

    • Жыццё наша будзе к.
  2. Мець прыгожы выгляд, быць здаровым.

    • Дзяўчына квітнее.

квіток, ✂, м. (разм.).

Квітанцыя, распіска.

|| прым. квіточны, ✂.