Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кеглі, ✂, ж.

Драўляныя або пластмасавыя слупкі, якія ставяцца ў рад і збіваюцца шарам з пэўнай адлегласці, а таксама (мн.) сама гульня з гэтымі слупкамі.

|| прым. кегельны, ✂.

кедр, ✂, м.

  1. Хвойнае вечназялёнае дрэва.

    • Гімалайскі к.
  2. Драўніна гэтага дрэва.

|| прым. кедравы, ✂.

  • Кедравыя арэхі.

кедраўка, ✂, ж.

Лясная птушка сямейства хваёвых.

кедрач, ✂, м. (разм.).

Тое, што і кедроўнік (у 2 знач.).

кедроўнік, ✂, м.

  1. Хмызняк або невялікае дрэва сямейства сасновых.

  2. зб. Лес з кедравых дрэў.

кеды, ✂, м.

Спартыўны абутак з матэрыі на мяккіх рабрыстых гумавых падэшвах.

|| прым. кедавы, ✂.

кейф, ✂ і кайф, ✂, м. (жарт.).

Прыемнае гультайства і адпачынак.

кейфаваць, ✂ і кайфаваць, ✂; незак. (жарт.).

Упадаць у кейф (кайф), аддавацца кейфу (кайфу).

кекс, ✂, м.

Кандытарскі выраб са здобнага цеста пераважна з разынкамі або карынкай.

|| прым. кексавы, ✂.

келейны, ✂.

  1. гл. келля.

  2. перан. Тайны, сакрэтны, скрыты ад іншых.

    • Келейныя справы.
    • Вырашаць пытанне келейна (прысл.).

|| наз. келейнасць, ✂.