Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

керагаз, ✂, м.

Награвальны газавы прыбор, род бясшумнага прымуса.

|| прым. керагазавы, ✂.

кераміка, ✂, ж.

  1. зб. Вырабы з абпаленай гліны, гліняных сумесей.

    • Мастацкая к.
  2. Ганчарнае мастацтва.

    • Займацца керамікай.

|| прым. керамічны, ✂.

кернер, ✂, м.

Інструмент у выглядзе стальнога стрыжня з загартаваным канічным вастрыём, які ўжываецца для разметкі дэталей.

|| прым. кернерны, ✂.

керхаць, ✂; незак. (разм.).

Хваравіта пакашліваць.