Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кета, ✂, ж.

Марская прамысловая рыба сямейства ласасёвых.

|| прым. кетавы, ✂.

  • Кетавая ікра.

кетгут, ✂, м. (спец.).

Ніці, якія атрымліваюць з кішак дробнай рагатай жывёлы (скарыстоўваюцца пры хірургічных аперацыях для ўнутраных швоў).

|| прым. кетгутны, ✂.

кетмень, ✂, м.

У Сярэдняй Азіі: сельскагаспадарчая прылада тыпу матыкі для акучвання пасеваў, капання і чысткі арыкаў.

|| прым. кетменны, ✂.