Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кенаф, ✂, м.

Аднагадовая травяністая расліна сямейства мальвавых, з лубянога валакна якой атрымліваецца тэкстыльная сыравіна.

|| прым. кенафны, ✂.

кенгуру, нескл., м.

Аўстралійскае сумчатае млекакормячае з доўгімі заднімі нагамі.

|| прым. кенгуровы, ✂ і кенгурыны, ✂.

  • Кенгуровае футра.
  • Кенгурыныя скачкі.

кентаўр, ✂, м.

У старажытнагрэчаскай міфалогіі: істота з тулавам каня, галавой і грудзьмі чалавека.