Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кузаў, ✂, м.

Частка павозкі, экіпажа, аўтамашыны і пад., якая служыць для размяшчэння людзей або грузаў.

|| прым. кузаўны, ✂.

кузня, ✂, ж.

  1. Майстэрня з горнам для ручной коўкі металу.

  2. перан., чаго. Месца, дзе ствараецца што-н. вельмі важнае, істотнае (высок.).

    • Інстытут — к. маладых спецыялістаў.

|| прым. кузневы, ✂.

кузурка, ✂, ж.

Усякае маленькае, дробнае насякомае.

|| памянш. кузурачка, ✂.

кузька, ✂, м.

Шкоднік зерневых раслін; хлебны жук.