Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кусаннік, ✂, м. (разм.).

Недаедзены кавалачак хлеба.

  • Я чужых кусаннікаў не ем.

кусацца, ✂; незак.

  1. Мець прывычку кусаць (у 1 знач.).

    • Сабака кусаецца.
  2. Кусаць адзін аднаго; грызціся (пра сабак, звяроў).

  3. перан. Мець уласцівасць раздражняць, пячы скуру (пра крапіву і некаторыя інш. расліны), а таксама пра каляную тканіну.

    • Крапіва кусаецца.
    • Шарсцяная коўдра кусаецца.

кусаць, ✂; незак.

  1. Хапаць, раніць зубамі, джалам, прыносячы боль.

    • Сабака кусае.
    • К. сабе губы (выяўляць сваю злосць, прыкрасць і пад.).
  2. Захопліваць зубамі, аддзяляць, адкусваць ад чаго-н.

    • К хлеб.
    • К. яблык.
  3. перан. Моцна пячы, раздражняць скуру (пра крапіву і некаторыя калючыя расліны).

|| аднакр. кусануць, ✂ і куснуць, ✂.

|| наз. кусанне, ✂.

кусачкі, ✂.

Шчыпцы дня адкусвання, адразання дроту, цвікоў.

кускавы, ✂.

Нарэзаны, паколаты на кускі; у кусках.

  • К. цукар.

куслівы, ✂ (разм.).

Які мае здольнасць кусацца, джаліць.

  • Куслівыя пчолы.
  • К. сабака.

кусок, ✂, м.

  1. Адрэзаная, адбітая і пад. частка чаго-н.

    • К. цэглы.
    • К. мяса.
    • К. у горла не лезе (немагчыма есці ад крыўды, перажыванняў і пад.).
  2. Наогул частка чаго-н.

    • К. жыцця.
  3. Адзінка некаторых тавараў, што выпускаюцца паштучна.

    • К. мыла.
  4. Адрэз тканіны.

    • К. шоўку.

|| памянш. кусочак, ✂.

куст​1, ✂, м.

  1. Травяністая расліна з галінамі, якія пачынаюць расці амаль ад зямлі.

    • К. малін.
    • К. агрэсту.
    • У кусты хавацца, уцякаць (таксама перан. ухіляцца ад адказнасці, ад непасрэднай справы).
  2. Травяністая расліна, сцёблы якой растуць пучком.

    • К. суніц.

|| памянш. кусцік, ✂ і кусток, ✂.

|| прым. куставы, ✂.

  • Куставыя расліны.

куст​2, ✂, м.

Аб’яднанне якіх-н. прадпрыемстваў, арцелей і пад.

|| прым. куставы, ✂.

  • Куставая нарада.

кустарэз, ✂, м.

Прылада для падразання і выкарчоўвання кустоў.

|| прым. кустарэзны, ✂.