Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кудахтаць, ✂; незак.

Пра курэй: ствараць гукі, падобныя на «куд-кудах».

|| наз. кудахтанне, ✂.

кудзелісты, ✂.

Падобны на кудзелю, пушысты, лахматы.

  • Кудзелістыя ніткі.

|| наз. кудзелістасць, ✂.

кудзеліцца, ✂; незак. (разм.).

Станавіцца падобным на кудзелю.

кудзеліць, ✂; незак. (разм.).

Рабіць падобным на кудзелю.

  • К. ніткі.

кудзеля, ✂, ж.

Валакністая частка лёну, пянькі.

|| прым. кудзельны, ✂.

кудзер, ✂, м. (разм.).

Кучаравая пасма валасоў, локан.

кудзерка, ✂, ж.

Невялікі вузкі ўчастак лесу сярод поля.

кудлаты, ✂.

  1. З доўгімі скалмачанымі валасамі; лахматы.

    • Кудлатая галава.
  2. З доўгай густой поўсцю; касматы.

    • К. сабака.

|| наз. кудлатасць, ✂.

кудлаціцца, ✂; незак. (разм.).

Станавіцца кудлатым.

|| зак. пакудлаціцца, ✂ і скудлаціцца, ✂.

кудлаціць, ✂; незак. (разм.).

Рабіць кудлатым.

  • К. валасы.

|| зак. пакудлаціць, ✂, ускудлаціць, ✂ і скудлаціць, ✂.

|| наз. кудлачанне, ✂.