Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кукаваць, ✂; незак.

  1. Пра зязюлю: ствараць гукі, падобныя на «ку-ку».

  2. перан. Гаварыць (разм.).

|| зак. пракукаваць, ✂.

|| наз. кукаванне, ✂.

кукалка, ✂, ж.

Насякомае на стадыі свайго развіцця, калі знікаюць лічынкавыя і развіваюцца дарослыя органы.

кукарда, ✂, ж.

Форменны знак устаноўленага ўзору на форменнай фуражцы.

|| прым. кукардны, ✂ і кукардавы, ✂.

кукарэкаць, ✂; незак.

Крычаць «кукарэку».

|| зак. пракукарэкаць, ✂.

|| наз. кукарэканне, ✂.

кукарэку, выкл. гукаперайм.

Пра крык пеўня.

кукішкі, ✂:

  • на кукішках (сядзець), на кукішкі (сесці) — сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках.

кукла, ✂, ж.

Жаночая прычоска: заплеценыя і закручаныя ў вузел валасы.

куклукскланавец, ✂, м.

Член ку-клукс-клана, лінчавальнік.

|| ж. куклукскланаўка, ✂.

куколь, ✂, м.

Травяністая расліна сямейства гваздзіковых — пустазелле з цёмна-ружовымі кветкамі і ядавітым насеннем.

кукса, ✂, ж.

Частка канечнасці, якая засталася пасля ампутацыі або калецтва.