Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кофе, нескл., м.

  1. Зярняты (насенне) трапічнай расліны — кафейнага дрэва.

    • К. ў зярнятах.
  2. Напітак, прыгатаваны з такіх молатых зярнят, а таксама заменнік такога напітку, кава.

    • Чорны к.
    • Жалудовы к.

|| прым. кафейны, .

  • К. напітак.
  • Кафейнага колеру ніткі (цёмна-карычневага).

кофта, , ж.

Кароткае жаночае адзенне (звычайна трохі ніжэй пояса).

  • К. з паркалю.

|| памянш. кофтачка, .

|| прым. кофтачны, .