Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ком, ✂, м.

Круглаваты, звычайна зацвярдзелы кавалак якога-н. мяккага, рыхлага рэчыва, а таксама пра што-н. скамечанае, скручанае.

  • К. зямлі.
  • К. цеста.
  • К. паперы.
  • Згарнуць посцілку ў к.
  • К. у горле, падкаціўся (падступіў) да горла (перан. пра спазмы ў горле пры адчуванні моцнай крыўды; разм.).

кома, ✂, ж. (спец.).

Вельмі цяжкі стан, які пагражае смерцю і характарызуецца парушэннем усіх функцый арганізма.

  • Знаходзіцца ў коме.

|| прым. каматозны, ✂.

  • К. стан.

кома, ✂, ж. (спец.).

Невялікі (меншы за ​1⁄8 тону) інтэрвал паміж двума гукамі.

комельгам, прысл. (абл.).

Хутка, паспешліва, неабдумана.

  • Кінуўся к.

комі, нескл.

Народ фіна-угорскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Комі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| прым. комі, ✂.

комік, ✂, м.

  1. Акцёр, які выконвае камічныя ролі.

  2. перан. Чалавек, які ўмее смяшыць, весяліць іншых (разм.).

комікс, ✂, м.

Невялікая кніжка з малюнкамі або серыя малюнкаў з тэкстам лёгкага, звычайна прыгодніцкага зместу.

комін, ✂, м.

Труба для адводу дыму з печы.

|| прым. комінны, ✂.

комкаць, ✂; незак.

  1. Тое, што і камячыць.

  2. Рабіць наспех, скарачаючы, заканчваючы.

    • К. даклад.

|| зак. скомкаць, ✂.

компас, ✂, м.

Прыбор для вызначэння старон свету, у якім намагнічаная стрэлка заўсёды паказвае на поўнач.

|| прым. компасны, ✂.