Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кот, ✂, м.

Самец кошкі.

  • Сібірскі к.

◊

  • Кату па пяту (разм. жарт.) — вельмі малы ростам.

  • Купіць ката ў мяшку (разм.) — набыць што-н., не ведаючы яго якасці.

  • Як кот наплакаў каго-чаго (разм. жарт.) — пра нязначную колькасць чаго-н.

|| памянш. коцік, ✂ і каток, ✂.

|| прым. каціны, ✂.

котлішча, ✂, н. (разм.).

  1. Месца жыхарства, сяліба.

    • Ён і цяпер на дзедавым котлішчы сядзіць.
  2. перан. Род, сям’я.

    • Благі хлопец як і ўсё іх к.

котная, ✂, ж.

Цяжарная (пра авечку, казу, кошку).