Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кайданы, ✂.

У дарэвалюцыйнай Расіі і многіх іншых краінах: злучаныя ланцугом жалезныя кольцы, якія надзяваюцца на рукі і ногі тым, хто абвінавачваецца ў цяжкіх злачынствах.

  • Закаваць у к.

|| прым. кайданавы, ✂ і кайданны, ✂.

кайло, ✂, н.

Кірка ў гарнякоў.

|| прым. кайловы, ✂.

кайназойскі, ✂:

  • Кайназойская эра (спец.) — эра геалагічнай гісторыі Зямлі, што суадносіцца з існаваннем самай маладой групы адкладаў парод.

кайнэ, нескл., н. (спец.).

Функцыянальны тып мовы, што выкарыстоўваецца ў якасці асноўнага сродку паўсядзённых зносін з шырокім дыяпазонам камунікатыўных сфер ва ўмовах рэгулярных сацыяльных кантактаў паміж носьбітамі розных дыялектаў або моў.

кайстра, ✂, ж.

Торба, клунак.

кейф, ✂ і кайф, ✂, м. (жарт.).

Прыемнае гультайства і адпачынак.

кейфаваць, ✂ і кайфаваць, ✂; незак. (жарт.).

Упадаць у кейф (кайф), аддавацца кейфу (кайфу).