Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кава, ✂, ж.

Тое, што і кофе (у 2 знач.).

  • Жалудовая к.
  • Зварыць каву з малаком.
  • Чорная к.

кававарка, ✂, ж.

Тое, што і кафяварка.

|| прым. кававарачны, ✂.

кавадла, ✂, н.

Цяжкая металічная апора асобай формы для ручной коўкі металу.

  • Паміж молатам і кавадлам (быць, знаходзіцца; перан.; пра небяспеку, якая пагражае з двух бакоў; кніжн.).

|| памянш. кавадлачка, ✂.

|| прым. кавадлавы, ✂.

кавадлачка, ✂, н.

  1. гл. кавадла.

  2. У чалавека і млекакормячых адна са слыхавых костачак у сярэднім вуху (спец.).

кавал, ✂, м. (разм.).

Вялікі кавалак чаго-н.

  • Адрэзаў лепшы к. скуры.

кавалак, ✂, м.

Тое, што і кусок.

|| памянш. кавалачак, ✂.

|| прым. кавалкавы, ✂.

кавалер​1, ✂, м.

  1. Мужчына, які танцуе з дамай, суправаджае яе на гулянні, а таксама які заляцаецца да дзяўчыны, паклоннік.

    • Яна чакае свайго кавалера.
  2. Малады чалавек, халасты мужчына (разм.).

    • Сын бярэцца ўжо пад кавалера.

|| прым. кавалерскі, ✂.

кавалер​2, ✂, м.

Асоба, узнагароджаная ордэнам.

  • К. ордэна Славы.

кавалергард, ✂, м.

У царскай арміі: ваеннаслужачы асобага палка гвардзейскай цяжкай кавалерыі.

|| прым. кавалергардскі, ✂.

кавалерыст, ✂, м.

Ваеннаслужачы кавалерыі.

|| прым. кавалерыйскі, ✂.