Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кадастр, ✂, м. (спец.).

Вопіс чаго-н., сістэматызаваны збор звестак аб чым-н.

  • К. карысных выкапняў.

|| прым. кадастравы, ✂.

кадаўб, ✂, м.

Драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з тоўстай калоды.

  • Зрабіць к. не так проста.

|| памянш. кадаўбец, ✂.

|| прым. кадаўбны, ✂.

кадзіла, ✂, н.

Металічная пасудзіна на ланцужках, у якой у час набажэнства курыцца ладан або іншыя пахучыя рэчывы.

  • Раздзьмуць к. (таксама перан. падняць шум вакол якой-н. справы, учынку і пад.).

|| прым. кадзільны, ✂.

  • К. дым.

кадзіраваць, ✂; зак. і незак.

Зашыфраваць (зашыфроўваць) пры дапамозе кода.

  • К. сакрэтнае паведамленне.

|| зак. закадзіраваць, ✂.

|| наз. кадзіраванне, ✂.

кадзіць, ✂; незак.

  1. Размахваючы кадзілам, абкурваць ладанам.

  2. перан., каму. Без асаблівых падстаў, празмерна хваліць каго-н.

кадзь, ✂, ж.

Вялікая драўляная пасудзіна з клёпак, сцягнутых абручамі (выкарыстоўваецца для заквашвання капусты і інш.).

|| памянш. кадка, ✂.

|| прым. кадачны, ✂.

|| прым. кадны, ✂.

кадмій, ✂, м.

  1. Хімічны элемент, серабрыста-белы мяккі метал.

  2. Жоўтая фарба, якую вырабляюць з гэтага элемента або сінтэтычна.

|| прым. кадміевы, ✂.

кадр, ✂, м.

  1. Асобны здымак на кіна- або фотаплёнцы.

    • На плёнцы 36 кадраў.
  2. Асобная сцэна або эпізод з кінафільма.

    • На экране кадры з часоў Айчыннай вайны.

◊

  • За кадрам — за межамі непасрэдна адлюстраванага ў дадзеным фільме.

кадравік, ✂, м. (разм.).

  1. Кадравы работнік.

    • Афіцэр-к.
  2. Работнік аддзела кадраў.

кадры, ✂.

  1. Пастаянны састаў воінскіх часцей рэгулярнай арміі.

  2. Асноўны састаў работнікаў якой-н. галіны дзейнасці, прадпрыемства, установы і пад.

    • Сельскагаспадарчыя кадры.
    • Аддзел кадраў.

|| прым. кадравы, ✂.

  • К састаў войск.
  • К. рабочы.