Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кара​1, ✂, ж.

Суровае пакаранне за правіннасць.

  • К. за злачынства.

кара​2, ✂, ж.

  1. Паверхневая частка ствала, галін і кораня дрэвавых раслін.

    • К. бярозы.
  2. чаго або якая. Верхні цвёрды слой на чым-н.

    • Ледзяная к.
    • Зямная к.
    • К. вялікіх паўшар’яў галаўнога мозга (паверхневы слой галаўнога мозга ў вышэйшых пазваночных і чалавека).

|| прым. каравы, ✂.

карабаты, ✂.

Няроўны, пагнуты, скрыўлены.

  • Карабатая дошка.

|| наз. карабатасць, ✂.

карабаціцца, ✂; незак.

Рабіцца карабатым, выгінацца, скрыўляцца.

  • Фанера на сонцы карабаціцца.

|| зак. пакарабаціцца, ✂ і скарабаціцца, ✂.

карабаціць, ✂; незак.

  1. Рабіць карабатым.

  2. перан. Выклікаць непрыемнае пачуццё.

|| зак. пакарабаціць, ✂ і скарабаціць, ✂.

карабейнік, ✂, м.

Даўней: дробны гандляр, які разносіў па вёсках тавары (мануфактуру, галантарэю, дробныя рэчы і інш.).

карабел, ✂, м. (разм.).

Спецыяліст па караблях, па іх праектаванню, будаўніцтву.

карабель, ✂, м.

  1. Вялікае марское судна.

    • Ваенны к.
    • Акіянскі к.
    • Вялікаму караблю вялікае плаванне (прыказка).
  2. Лятальны апарат.

    • Касмічны к.

◊

  • Спаліць свае караблі (кніжн.) — рашуча парваць з мінулым.

|| памянш. караблік, ✂.

  • Пускаць папяровыя караблікі.

|| прым. карабельны, ✂.

  • К лес (высокі, прамы, прыгодны для караблебудавання).

карабельшчык, ✂, м.

  1. Уладальнік карабля; марак (уст.).

  2. Тое, што і караблебудаўнік (разм.).

карабін, ✂, м.

  1. Вінтоўка з пакарочаным ствалом.

  2. Механічная зашчапка, зажым.

    • К. павадка.

|| прым. карабінавы, ✂.