Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каса, , ж.

  1. Скрынка, шафа для захоўвання грошай, каштоўных папер, а таксама памяшканне, установа, дзе праводзяцца грашовыя аперацыі.

    • Дастаць грошы з касы.
    • Магазінная к.
  2. Наяўныя грошы ўстановы, прадпрыемства.

    • Здаць касу.
  3. Апарат, на якім адціскаюцца талоны з указаннем атрыманай сумы, а таксама кабінка, месца, дзе знаходзіцца гэты апарат і работнік, які абслугоўвае гэты апарат.

    • Выбіць у касе булку хлеба.
    • Тэатральная к. працуе з 14 гадзін.
  4. У друкарскай справе: скрынка з наборам друкарскага шрыфту.

    • Наборная к.

|| прым. касавы, .

каса1, , ж.

Доўгія заплеценыя разам валасы.

  • Улажыць касу вакол галавы.
  • Расплесці касу.

каса2, , ж.

Ручная сельскагаспадарчая прылада, якая складаецца з доўгага загнутага ляза, насаджанага на касільна, і служыць для скошвання травы, збожжа і пад.

  • Кляпаць касу.
  • Найшла к. на камень (прымаўка: сутыкнуліся розныя непрымірымыя погляды, інтарэсы, характары).
  • Хоць касою касі (таксама перан. вельмі многа).

|| памянш. коска, .

каса3, , ж.

Доўгая вузкая паласа, што цягнецца ад берага, мыс.

  • Намыўная к.

каса4, , ж. (разм.).

Селязёнка.

каса... (а таксама коса...).

Першая частка складаных слоў; пішацца «каса...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, і ўжыв. са знач.:

  1. з косым (у 1 знач.), напр. касаплечы, касароты;
  2. косы (у 1 знач.), напр. касарэзаны, касарэзны, касаслой (спіральнае размяшчэнне валокнаў драўніны; спецыяльны тэрмін), касаслойны.

касабокі, .

З касым, крывым бокам.

  • Касабокая хатка.

|| наз. касабокасць, .

касабочыцца, ; незак. (разм.).

Станавіцца касабокім, крывым.

  • Паркан касабочыцца.

|| зак. скасабочыцца, .

касаваротка, , ж.

Мужчынская кашуля са стаячым каўняром, які зашпільваецца збоку.

касаваць, ; незак.

  1. Закрэсліваць, выкрэсліваць.

    • К. напісанае.
  2. Спыняць, адмяняць дзеянне чаго-н.

    • К. пастанову.
    • К. шлюб.
    • К. дагавор.
  3. Апратэстоўваць рашэнне суда ў касацыйным парадку (спец.).

|| зак. скасаваць, .

|| наз. касаванне, .