каса1 назоўнік | жаночы род

  1. Скрынка, шафа для захоўвання грошай, каштоўных папер, а таксама памяшканне, установа, дзе праводзяцца грашовыя аперацыі.

    • Дастаць грошы з касы.
    • Магазінная к.
  2. Наяўныя грошы ўстановы, прадпрыемства.

    • Здаць касу.
  3. Апарат, на якім адціскаюцца талоны з указаннем атрыманай сумы, а таксама кабінка, месца, дзе знаходзіцца гэты апарат і работнік, які абслугоўвае гэты апарат.

    • Выбіць у касе булку хлеба.
    • Тэатральная к. працуе з 14 гадзін.
  4. У друкарскай справе: скрынка з наборам друкарскага шрыфту.

    • Наборная к.

|| прыметнік: касавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)