назоўнік | жаночы род
Кароткі вусны загад па ўстаноўленай форме.
- Раздалася к. «Адбой».
- Як па камандзе (разам, дружна).
Камандаванне якой-н. воінскай часцю.
- Атрад пад чыёй-н. камандай.
Атрад, вайсковае падраздзяленне, а таксама часова выдзеленая вайсковая часць спецыяльнага прызначэння.
- Сапёрная к.
- Пажарная к.
Асабовы састаў, экіпаж судна.
- К. з 20 чалавек.
Спартыўны калектыў.
- Футбольная к.
- Далажыць па камандзе — у ваенных: далажыць непасрэднаму начальніку.
|| прыметнік:
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)