Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лірыка, , ж.

  1. Адзін з трох родаў мастацкай літаратуры, у якім адлюстроўваюцца перажыванні, пачуцці, настроі паэта.

    • Беларуская л.
  2. Сукупнасць твораў гэтага роду паэзіі.

    • Л. Багдановіча.
  3. перан. Чуллівасць, перажыванні, настрой (разм.).

    • Упасці ў лірыку.

|| прым. лірычны, .

  • Лірычная паэзія.
  • Лірычнае адступленне (у эпічным або ліра-эпічным літаратурным творы: прасякнутае лірызмам адступленне, афарбаванае інтымнай звернутасцю аўтара да чытача).
  • Л. настрой.

лірычны, .

  1. гл. лірыка.

  2. Прасякнуты лірызмам (у 2 знач.).

    • Л. тон.
  3. Пра голас спевака: мяккі, прыемны па тэмбру.

    • Л. тэнар.

|| наз. лірычнасць, .

ліс, , м.

Самец лісы.

|| прым. лісіны, .

  • Лісіная ўсмешка (перан. хітрая).

ліса, , ж.

  1. Драпежная жывёліна сямейства сабачых з вострай мордай і доўгім пушыстым хвастом, а таксама яе футра.

    • Л. і ў сне курэй лічыць (прыказка).
  2. перан. Хітры, ліслівы чалавек.

|| прым. лісіны, .

лісахвост, , м.

Травяністая кармавая расліна сямейства злакавых з суквеццем у выглядзе мяцёлкі.

|| прым. лісахвоставы, .

лісіца, , ж.

  1. Тое, што і ліса (у 1 знач.).

  2. Прыстасаванне ў выглядзе тоўстага круглага палена з чашкай, якое кладзецца ўпоперак саней пры перавозцы бярвення (разм.).

|| памянш. лісічка, .

лісічка, , ж.

  1. гл. лісіца.

  2. Ядомы пласціністы грыб жоўтага колеру.

ліслівіць, ; незак.

Крывадушна хваліць каго-н., дагаджаць каму-н. з карыслівай мэтай.

ліслівы, .

  1. Які ліслівіць, дагаджае каму-н. з карысцю для сябе.

    • Л. хлопец.
  2. Які змяшчае ліслівасць.

    • Ліслівая ўсмешка.
  3. Ласкавы, угодлівы, які ўмее дагадзіць.

    • Л. голас (разм.).

|| наз. ліслівасць, .

ліснік, , м.

Тое, што і паслён.

|| прым. ліснікавы, .