Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лік​1, ✂, м.

  1. гл. лічыць.

  2. Паняцце колькасці, велічыня, пры дапамозе якой праводзіцца лічэнне.

    • Цэлыя лікі.
    • Простыя лікі.
  3. Колькасць каго-, чаго-н.

    • Л. рабочых дзён.
  4. Састаў, рад, колькасць каго-, чаго-н.

    • Быць у ліку перадавых.
  5. Граматычная катэгорыя, якая выражае адзінкавасць або множнасць.

    • Множны л.
    • Адзіночны л.

◊

  • Без ліку (разм.) — вельмі многа, шмат.

  • Ліку няма (разм.) — вельмі многа, незлічонае мноства каго-, чаго-н.

|| прым. лікавы, ✂.

лік​2, ✂, м.

  1. Твар (уст. і высок.).

    • Лікі святых.
  2. перан. Аб знешніх абрысах планет, даступных зроку чалавека (кніжн.).

    • Л. месяца.

лікбез, ✂, м.

Навучанне грамаце непісьменных дарослых і падлеткаў.

|| прым. лікбезаўскі, ✂.

ліквідавацца, ✂; зак. і незак.

Спыніць (спыняць) сваю дзейнасць.

  • Установа ліквідуецца.

ліквідаваць, ✂; зак. і незак.

Правесці (-водзіць) ліквідацыю каго-, чаго-н.

  • Л. аддзяленне банка.
  • Л. запазычанасць.

ліквідатар, ✂, м.

Той, хто займаецца ліквідацыяй чаго-н.

  • Л. наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

|| прым. ліквідатарскі, ✂.

ліквідацыя, ✂, ж.

  1. Спыненне дзейнасці чаго-н. (напр. прадпрыемства, установы).

    • Л. трэста.
  2. Спыненне існавання каго-, чаго-н.

    • Л. непісьменнасці.

|| прым. ліквідацыйны, ✂.

лікёр, ✂, м.

Салодкі спіртны напітак з фруктовых і ягадных сокаў, настой траў.

|| прым. лікёрны, ✂.