Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ліберал, ✂, м.

  1. Прыхільнік лібералізму (у 1 знач.).

  2. Член ліберальнай партыі.

  3. Чалавек, які ліберальнічае.

|| ж. лібералка, ✂.

лібералізм, ✂, м.

  1. Ідэалагічная і палітычная плынь, якая аб’ядноўвае прыхільнікаў дэмакратычных свабод і свабоды прадпрымальніцтва.

  2. Празмерная паблажлівасць, памяркоўнасць, шкоднае патуранне.

    • Гнілы л.

|| прым. лібералісцкі, ✂.

ліберальнічаць, ✂; незак.

Праяўляць лібералізм (у 2 знач.) у адносінах да каго-н.

  • Няма чаго л. з гультаямі.

ліберальны, ✂.

  1. Які мае адносіны да лібералізму (у 1 знач.).

    • Ліберальная партыя.
  2. Які праяўляе лібералізм (у 2 знач.).

    • Л. падыход да чаго-н.

|| наз. ліберальнасць, ✂.

лібрэта, нескл., н.

  1. Слоўны тэкст тэатралізаванага музычна-вакальнага твора.

    • Л. оперы.
  2. Кароткі пераказ зместу оперы, балета, п’есы.

  3. План сцэнарыя (спец.).

лібрэтыст, ✂, м.

Аўтар лібрэта.

|| ж. лібрэтыстка, ✂.

|| прым. лібрэтысцкі, ✂.