Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ліцейня, ✂, ж.

Майстэрня, цэх, дзе адліваюць металічныя вырабы.

ліцейшчык, ✂, м.

Рабочы — спецыяліст па ліцейнай справе.

|| прым. ліцейшчыцкі, ✂.

ліцер, ✂, м. (спец.).

Дакумент на права бясплатнага або льготнага праезду па чыгунцы ці іншых шляхах зносін.

|| прым. ліцерны, ✂.

  • Л. білет.

ліцца, ✂; незак.

Цячы струменем.

  • Вада льецца з крана.
  • Льецца гаворка (перан.).

ліццё, ✂, н.

  1. гл. ліць.

  2. зб. Літыя металічныя вырабы.

    • Чыгуннае л.

ліць​1, ✂; незак.

  1. Нахіляючы што-н. напоўненае, прымушаць цячы якую-н. вадкасць

    • Л. ваду на рукі.
    • Сонца лье цяпло (перан.).
  2. Вельмі моцна цячы, ісці (разм.).

    • Дождж лье як з вядра (аб праліўным дажджы).

ліць​2, ✂; незак.

Вырабляць што-н. з расплаўленага рэчыва.

  • Л. гарматы.

|| зак. выліць, ✂.

|| наз. ліццё, ✂.

|| прым. ліцейны, ✂ і ліццёвы, ✂.

  • Ліцейная вытворчасць.
  • Ліцейны цэх.
  • Ліццёвае прэсаванне.

ліцэіст, ✂, м.

Выхаванец ліцэя.

|| прым. ліцэісцкі, ✂.

ліцэй, ✂, м.

  1. У дарэвалюцыйнай Расіі: прывілеяваная мужчынская навучальная ўстанова.

  2. Сярэдняя навучальная ўстанова ў некаторых краінах Заходняй Еўропы, Расіі, Беларусі і інш.

|| прым. ліцэйскі, ✂.

ліцэнзія, ✂, ж. (спец.).

  1. Дазвол на ўвоз тавараў з-за граніцы або на вываз іх за граніцу, а таксама дакумент, які пацвярджае такое права.

  2. Дазвол на права льготнага або бясплатнага выкарыстання чаго-н.

    • Л. на адстрэл лася.
  3. Дазвол на права выкарыстання вынаходства, на права вырабу якой-н. прадукцыі.

    • Латэнтная л.

|| прым. ліцэнзійны, ✂.

  • Ліцэнзійнае пагадненне.