Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

леапард, ✂, м.

Буйны драпежнік сямейства кашэчых з плямістай шэрсцю.

|| прым. леапардавы, ✂.

лебедзь, ✂, м.

Вялікая вадаплаўная птушка з доўгай выгнутай шыяй.

  • Чорны л.
  • Л. ляціць к снегу, а гусь — к дажджу (прыказка).

|| прым. лебядзіны, ✂.

  • Л. пух.
  • Лебядзіная песня (перан. апошняе праяўленне таленту).

лебедзяня, ✂ і лебедзянё, ✂, н.

Птушаня лебедзя.

лебяда, ✂, ж.

Пустазелле.

|| прым. лебядовы, ✂.

  • Сямейства лебядовых (наз.).

лева:

  • лева руля! лева на борт! — каманды на караблі, лодцы: паварот налева.

лева...

Першая частка складаных слоў у знач. левы, напр. левабаковы, левабярэжны.

левабярэжжа, ✂, н.

Зямельная прастора, што знаходзіцца на левым беразе, прылягае да левага берага.

  • Л. Нёмана.

левабярэжны, ✂.

Размешчаны на левым беразе.

  • Левабярэжная раўніна Прыпяці.

левафланговы, ✂.

Які знаходзіцца на левым флангу.

  • Л. ўчастак фронту.

левіяфан, ✂, м. (кніжн.).

Пра каго-, што-н., хто (што) здзіўляе сваёй велічынёй, сілай (паводле імя біблейскага марскога страшыдлы ці лятаючага дракона).