леса...
Першая частка складаных слоў са знач.:
- які мае адносіны да лесу, да лясной гаспадаркі, лясны, напр. лесагадавальнік, лесазнаўства, лесанасенны,
лесапасадкі, лесаразвядзенне, лесаўпарадкаванне, лесаўчастак, лесаапрацоўчы, лесагандаль, лесаматэрыял,
лесапавал, лесанарыхтоўшчык;
- які змяшчае лес (у 1 знач.), які існуе разам з лесам (у 1 знач.), напр. лесалуг, лесапарк, лесастэп, лесатундра,
лесакустовы, лесагорны.
лесаахова, ✂, ж.
Дзейнасць чалавека, накіраваная на зберажэнне лесу як прыроднага багацця, на гаспадарчы догляд ляснога масіву, на
барацьбу са знішчальнікамі лесу.
лесавод, ✂, м.
Спецыяліст па лесаводству.
лесаводства, ✂, н.
Вырошчванне лясоў, а таксама навука аб лясной гаспадарцы.
|| прым. лесаводчы, ✂.
лесавоз, ✂, м.
Судна або аўтамашына для перавозкі лесу.
|| прым. лесавозны, ✂.
лесагадавальнік, ✂, м.
Месца, дзе вырошчваюць саджанцы драўняных і кустовых раслін.
лесагандаль, ✂, м.
Гандаль лесам, лесаматэрыяламі.