Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лейбарыст, ✂, м.

Член «Рабочай партыі Вялікабрытаніі», а таксама ў некаторых іншых краінах «рабочых партый», якія праводзяць палітыку рэформ.

|| ж. лейбарыстка, ✂.

|| прым. лейбарысцкі, ✂.

лейб-...

Першая частка складаных слоў, якая абазначае: які знаходзіцца пры манарху, служыць пры двары, напр. лейб-медык, лейб-гвардыя.

лейка​1, ✂, ж.

  1. Прыстасаванне ў выглядзе конуса з вузкай трубкай для пералівання і фільтравання вадкасцей.

  2. Пасудзіна для палівання раслін ў выглядзе вядра з трубкай.

|| прым. леечны, ✂.

лейка​2, ✂, ж.

Род вузкаплёначнага фотаапарата.

лейкапластыр, ✂, м.

Тканінная палоска з нанесенай на яе змацавальнай клейкай масай, якая накладваецца на скуру.

|| прым. лейкапластырны, ✂.

лейкацыты, ✂, м. (спец.).

Састаўная частка крыві — бясколерныя клеткі, якія паглынаюць бактэрыі і выпрацоўваюць антыцелы.

|| прым. лейкацытны, ✂ і лейкацытарны, ✂.

лейкоз, ✂, м.

Пухліннае захворванне крывятворнай тканкі.

|| прым. лейкозны, ✂.

лейтматыў, ✂, м.

Асноўны матыў, які паўтараецца на працягу ўсяго музычнага або літаратурнага твора.

  • Л. рамана (перан.).

|| прым. лейтматыўны, ✂.

лейтэнант, ✂, м.

Афіцэрскае званне або чын у арміі, флоце, міліцыі, а таксама асоба, якая носіць гэта званне.

  • Малодшы л. (першае афіцэрскае званне).

|| прым. лейтэнанцкі, ✂.

лейцы, ✂, ж.

Вяроўкі, рамяні для кіравання коньмі ў запрэжцы.

  • Выпусціць лейцы (таксама перан. аслабіць сілу ўлады над кім-н.).
  • Ляйчына (лейчына) пад хвост папала каму-н. (перан. аб неўраўнаважаных, капрызных паводзінах; разм.).
  • Трымаць лейцы ў руках (таксама перан. мець у сваіх руках уладу, кіраўніцтва).

|| прым. лейцавы, ✂.