Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ільвіца, ✂ і львіца, ✂, ж.

Самка льва.

ільвяня, ✂ і львяня, ✂, н.

Дзіцяня льва.

ільга, ✂ і (пасля галосных) льга, прысл., безас. у знач. вык.

Можна, дазваляецца.

  • Хіба ж ільга схаваць жывое слова?

ільгота, ✂ і льгота, ✂, ж.

Палёгка каму-н. у выкананні якіх-н. абавязкаў, прадастаўленне каму-н. якіх-н. пераваг.

  • Ільготы ўдзельнікам вайны.
  • Ільготы па інваліднасці.

|| прым. ільготны, ✂ і льготны, ✂.

ільдзіна, ✂ і льдзіна, ✂, ж.

Глыба лёду, крыга.

|| памянш. ільдзінка, ✂ і льдзінка, ✂.

ільна... і (пасля галосных) льна...

Першая частка складаных слоў у знач. ільняны (льняны), які адносіцца да вырошчвання, апрацоўкі лёну, напр. ільнаводства, ільнасеялка.

ільнавод, ✂ і льнавод, ✂, м.

Спецыяліст па льнаводству.

ільнаводства, ✂ і льнаводства, ✂, н.

Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем лёну.

|| прым. ільнаводчы, ✂ і льнаводчы, ✂.

ільно... і (пасля галосных) льно...

Першая частка складаных слоў у знач. ільняны (льняны), які адносіцца да вырошчвання і апрацоўкі лёну, напр. ільнопрадукцыя, ільноапрацоўчы, ільнокамбайн, ільнопрадзенне.

ільновалакно, ✂ і льновалакно, ✂, н.

Валакно лёну.