Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ільна... і (пасля галосных) льна...

Першая частка складаных слоў у знач. ільняны (льняны), які адносіцца да вырошчвання, апрацоўкі лёну, напр. ільнаводства, ільнасеялка.

ільнавод, і льнавод, , м.

Спецыяліст па льнаводству.

ільнаводства, і льнаводства, , н.

Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем лёну.

|| прым. ільнаводчы, і льнаводчы, .

ільно... і (пасля галосных) льно...

Першая частка складаных слоў у знач. ільняны (льняны), які адносіцца да вырошчвання і апрацоўкі лёну, напр. ільнопрадукцыя, ільноапрацоўчы, ільнокамбайн, ільнопрадзенне.

ільновалакно, і льновалакно, , н.

Валакно лёну.

ільнокамбінат, і льнокамбінат, , м.

Прадпрыемства, якое займаецца апрацоўкай лёну, вытворчасцю льняных тканін і пастаўкай іх іншым прадпрыемствам.

  • Аршанскі л.

ільнопрадзільны, і льнопрадзільны, .

Прызначаны для прадзення лёну.

  • Ільнопрадзільная фабрыка.

ільнотраста, і льнотраста, , ж.

Вылежалыя або вымачаныя сцёблы лёну, з якіх атрымліваюць прадзільнае валакно.

  • Шаўкавістая л.

ільнянішча, і льнянішча, , н.

Поле, з якога сабралі лён або на якім папярэдняй культурай быў лён.

ільняны, і льняны, .

  1. Які мае адносіны да лёну.

    • Ільняное валакно.
    • Ільняная сарочка.
  2. Які мае адносіны да апрацоўкі лёну.

    • Ільняная прамысловасць.
  3. Які колерам і мяккасцю нагадвае валакно лёну.

    • Ільняныя валасы.