ільняны (льняны) прыметнік

  1. Які мае адносіны да лёну.

    • Ільняное валакно.
    • Ільняная сарочка.
  2. Які мае адносіны да апрацоўкі лёну.

    • Ільняная прамысловасць.
  3. Які колерам і мяккасцю нагадвае валакно лёну.

    • Ільняныя валасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)