леса...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да лесу, да лясной гаспадаркі, лясны, напр. лесагадавальнік, лесазнаўства, лесанасенны, лесапасадкі, лесаразвядзенне, лесаўпарадкаванне, лесаўчастак, лесаапрацоўчы, лесагандаль, лесаматэрыял, лесапавал, лесанарыхтоўшчык;
  2. які змяшчае лес (у 1 знач.), які існуе разам з лесам (у 1 знач.), напр. лесалуг, лесапарк, лесастэп, лесатундра, лесакустовы, лесагорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)