лес, , м.

  1. Масіў зямлі, зарослы дрэвамі.

    • Дрымучы л.
    • Чорны л. (лісцевы; спец.).
    • Чырвоны л. (хваёвы; спец.).
    • Як у лесе (перан. нічога не разумець, не разбірацца).
    • Навука для яго — цёмны л. (перан. абсалютна незнаёмае, незразумелае).

    • Лесам (прысл.) ішоў, а дроў не бачыў (прыказка).
  2. зб. Спілаваныя дрэвы як будаўнічы матэрыял.

  3. перан. Як выражэнне мноства.

    • Л. рук.

|| памянш. лясок, .

|| прым. лясны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)