Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ліга1, , ж.

  1. Саюз, аб’яднанне асоб, арганізацый, дзяржаў.

    • Ліга Нацый (міжнародная арганізацыя ў 1919 — 1946 гг.).

  2. У спорце: група каманд, прыкладна роўных па майстэрству, якія спаборнічаюць паміж сабой.

    • Каманда вышэйшай лігі.

ліга2, , ж.

Музычны знак у выглядзе дугі над нотамі, які паказвае, што іх трэба выконваць звязна, без перапынку.

лігатура, , ж. (спец.).

  1. Прымесь медзі ці волава да золата, серабра для надання ім большай цвёрдасці.

  2. Дапаможны сплаў, які дабаўляецца ў метал ў плавільнай печы.

  3. Нітка, якой перавязваюць крывяносныя сасуды пры аперацыі.

  4. Знак, які састаўлены з элементаў двух (ці больш) пісьмовых знакаў, напр. Ж.

|| прым. лігатурны, .

  • Лігатурнае золата.
  • Л. шоўк.