Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лілейны, ✂.

  1. гл. лілія.

  2. перан. Пяшчотны і белы як лілія (уст. высок.).

    • Лілейныя грудзі.

|| наз. лілейнасць, ✂.

лілея, ✂, ж. (паэт. уст.).

Тое, што і лілія.

ліліпут, ✂, м.

  1. Чалавек вельмі маленькага росту, карлік.

  2. перан. Аб прадмеце вельмі маленькага памеру.

    • Станок-л.

|| ж. ліліпутка, ✂.

|| прым. ліліпуцкі, ✂.

лілія, ✂, ж.

Цыбульная расліна з прамым сцяблом і буйнымі кветкамі ў выглядзе звана.

  • Белая л.

|| прым. лілейны, ✂.

  • Сямейства лілейных (наз.).

лілова-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. ліловы, з ліловым адценнем, напр. лілова-блакітны, лілова-сіні, лілова-ружовы, лілова-чырвоны;
  2. ліловы, у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр. лілова-белы, лілова-сівы.

ліловы, ✂.

Колеру бэзу ці фіялкі, фіялетавы.

  • Л. колер.

|| наз. ліловасць, ✂.