Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ліха, ✂, н.

  1. Няшчасце, зло, бяда.

    • Да ўсякага ліха прывыкнуць можна.
  2. У фальклоры: нячыстая сіла, чорт.

◊

  • Ведаць, пачым фунт ліха (разм.) — пазнаць як цяжка жыць у горы, нястачы.

  • Да ліха (разм.) — вельмі многа.

  • Ліха яго бяры (разм.) — адносіцца абыякава да чаго-н.

  • Не памінай (не памінайце) ліхам (разм.) — не ўспамінай(-це) блага.

  • Як на (тое) ліха (разм.) — не ў пару, не да месца.

ліхадзей, ✂, м.

Той, хто чыніць ліха (у 1 знач.), зло, бяду.

|| ж. ліхадзейка, ✂.

|| прым. ліхадзейскі, ✂.

ліхалецце, ✂, н.

Час вялікай нягоды, няшчасця і гора.

  • Перажылі ваеннае л.

ліхаманка, ✂.

  1. Хваравіты стан, які суправаджаецца гарачкай і трасцай.

    • Трэсціся як у ліхаманцы.
  2. перан. Узбуджаны, трывожны стан, празмерна паспешлівая дзейнасць.

    • Біржавая л.

ліхаманкавы, ✂.

  1. Які бывае пры ліхаманцы (у 1 знач.).

    • Л. стан.
  2. перан. Вельмі ўсхваляваны, нервовы, празмерна паспешлівы.

    • Ліхаманкавая дзейнасць.

|| наз. ліхаманкавасць, ✂.

ліхацтва, ✂, н.

Паводзіны ліхача, залішняя адвага, празмернае маладзецтва.

ліхач, ✂.

  1. Рамізнік з франтаватым экіпажам на добрым кані (уст.).

    • Наняць ліхача.
  2. Шафёр, вадзіцель, які грэбуе правіламі бяспекі язды.

    • З такім ліхачом боязна ехаць.

|| прым. ліхацкі, ✂.

ліхвяр, ✂, м.

Чалавек, які дае грошы ў доўг і бярэ вельмі высокія працэнты за іх.

|| ж. ліхвярка, ✂.

|| прым. ліхвярскі, ✂.

ліхвярства, ✂, н.

Занятак, дзейнасць ліхвяра.

ліхі, ✂.

Які можа ці здольны прычыніць бяду, нядобры, злы.

  • Л. чалавек.
  • Ліхая гадзіна.

|| наз. ліхасць, ✂.