ліха, ✂,
-
Няшчасце, зло, бяда.
- Да ўсякага ліха прывыкнуць можна.
-
У фальклоры: нячыстая сіла, чорт.
- Ведаць, пачым фунт ліха (
разм. ) — пазнаць як цяжка жыць у горы, нястачы. - Да ліха (
разм. ) — вельмі многа. - Ліха яго бяры (
разм. ) — адносіцца абыякава да чаго-н. - Не памінай (не памінайце) ліхам (
разм. ) — не ўспамінай(-це) блага. - Як на (тое) ліха (
разм. ) — не ў пару, не да месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)