Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ліпа1, , ж.

Лісцевае дрэва сямейства ліпавых з сэрцападобнымі зубчастымі лістамі і духмянымі меданоснымі кветкамі.

|| памянш. ліпка, .

  • Абадраць як ліпку (перан. аграбіць, адабраць усё; разм.).

|| прым. ліпавы, .

  • Сямейства ліпавых (наз.).

ліпа2, , ж. (разм.).

Пра што-н. падробленае, фальшывае, несапраўднае.

|| прым. ліпавы, .

  • Ліпавыя дакументы.

ліпень, , м.

Сёмы месяц каляндарнага года.

|| прым. ліпеньскі, .

ліпець, ; незак. (разм.).

Ледзь-ледзь трымацца (пра каго-, што-н.).

  • Дзверы ледзь ліпяць.
  • Агонь ліпіць (перан.).

  • Ліпець на валаску (на павуцінцы) (разм.) — быць у вельмі ненадзейным, небяспечным становішчы.

ліпіна, , ж. (разм.).

Асобнае дрэва ліпы.

  • Ліпіну віхор зваліў.

ліпкі, .

Які лёгка прыліпае, клейкі.

  • Ліпкія рукі.
  • Ліпкае лісце.
  • Л. чалавек (недарэчны, назойлівы; перан.).

|| наз. ліпкасць, .

ліпнуць, ; незак.

  1. да каго-чаго. Прыліпаць, прыставаць.

    • Гразь ліпне да абутку.
  2. перан., да каго-чаго. Назойліва прыставаць (разм.).

    • Ён ліпне як смала.
  3. Тое, што і зліпацца.

    • Вочы ліпнуць.

ліпняк, , м.

Ліпавы зараснік.

  • Разросся малады л.

ліпучка, , ж. (разм.).

Ліпучы, клейкі пластыр, папера.

  • Л. для мух.

ліпучы, (разм.).

Тое, што і ліпкі.

|| наз. ліпучасць, .