лігатура, , ж. (спец.).

  1. Прымесь медзі ці волава да золата, серабра для надання ім большай цвёрдасці.

  2. Дапаможны сплаў, які дабаўляецца ў метал ў плавільнай печы.

  3. Нітка, якой перавязваюць крывяносныя сасуды пры аперацыі.

  4. Знак, які састаўлены з элементаў двух (ці больш) пісьмовых знакаў, напр. Ж.

|| прым. лігатурны, .

  • Лігатурнае золата.
  • Л. шоўк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)