лірыка,
-
Адзін з трох родаў мастацкай літаратуры, у якім адлюстроўваюцца перажыванні, пачуцці, настроі паэта.
- Беларуская л.
-
Сукупнасць твораў гэтага роду паэзіі.
- Л. Багдановіча.
-
перан. Чуллівасць, перажыванні, настрой (разм. ).- Упасці ў лірыку.
||
- Лірычная паэзія.
- Лірычнае адступленне (у эпічным або ліра-эпічным літаратурным творы: прасякнутае лірызмам адступленне, афарбаванае інтымнай звернутасцю аўтара да чытача).
- Л. настрой.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)